ГРЭ́ЧАСКАЯ ГУ́БКА
(Spongia officinalis),
беспазваночная жывёла
Шкілет складаецца з густой сеткі рагавых валокнаў бялковага рэчыва спангіну, эластычны, гіграскапічны, порысты. Належаць да групы туалетных губак, аб’ект промыслу; выкарыстоўваецца ў хірургіі (замест ваты), як туалетная рэч, у прам-сці. Промысел
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)